81590038     

Угаров Гавриил - Вярнуць Адкрыццё (На Белорусском Языке)



Гаўрыiл Угараў
Вярнуць адкрыццё
Пераклад: Рычард Саматыя
- Ненавiджу сцiпласць, - раптам сказаў наш субяседнiк. Сказаў сярдзiта, з
болем, яго дабрадушны твар спахмурнеў. - Ненавiджу!
Мы азадачана прыцiхлi. Вагон мякка патрэсвала, за вокнамi сiнеў змрок, але
нiхто не запальваў святло, без яго было неяк утульней, i размова да той
хвiлiны iшла цiхая, даверлiвая, якая часта ўзнiкае ў цягнiку дальняга
накiрунку мiж незнаёмымi пасажырамi. I вось... Не памятаю, што папярэднiчала
сказанаму, але ж i пажар пачынаецца з iскры.
- Дазвольце... э... Пётр Мiкалаевiч, - першы апомнiўся мой сусед,
сiвенькi, бародка клiнком дзядок. - Як жа так? Яно, вядома, сцiпласць, як i
любое iншае пачуццё свае годнасцi, калi празмернае, можа i... Але згадзiцеся,
сцiпласць упрыгожвае чалавека, i як яе можна адмаўляць, нiяк не разумею!
- Можна, - жорстка сказаў Пётр Мiкалаевiч. - Можна i патрэбна, калi з-за
яе страчаны сродак выратавання тысяч людзей.
- Ды што вы кажаце? - ахнуў стары. - Вы... вы не перабольшваеце?
- Калi б так! На маiх вачах сцiпласць аднаго цудоўнага чалавека
абярнулася, можна сказаць, у злачынства перад чалавецтвам. Прабачце... Каб вы
мяне правiльна зразумелi, давядзецца расказаць падрабязна.
- Так, так, адпаведна, у галаве, ведаеце, неяк не ўкладваецца...
- Разумею, гэтаксама калiсьцi думаў. Памылiўся! Слухайце: перасадка
ўнутраных органаў да гэтай пары невырашальная, увогуле, праблема, i нiхто не
скажа, калi яна будзе вырашана канчаткова. А яна, мiж iншым, ужо была - i
блiскуча! - вырашана больш дзесяцi гадоў назад!
- Не можа быць! - вырвалася ў мяне. Я, бiёлаг, не мог стрымаць свайго
недаверу.
- Ах, не можа... - нават у прыцемку вочы Пятра Мiкалаевiча блiснулi
iронiяй. - Удвайне сумна, што гэта гаворыце вы. Не толькi як бiёлаг. Вы па
нацыянальнасцi, здаецца, якут?
- Якут. А што?
- Нiчога. Iмя Томата Iванавiча Даўгунова вам што-небудзь гаворыць?
- Не...
- А ён мог бы стаць гонарам нашага народа, усяго чалавецтва. Не стаў, з-за
сцiпласцi не стаў. Паслухайце! У чым галоўная, нават адзiная невырашальнасць
праблемы перасадкi ўнутраных органаў? У тканкавай несумяшчальнасцi.
Перасадзiць можна хоць ад бабы-ягi лесуну, справа тэхнiкi; арганiзм, дурань,
не прымае, фактычна трэба зламаць, заглушыць iмунную сiстэму засцярогi; гэта
ўдаецца, але самi ведаеце, якою цаною. Не, не падумайце, я не медык, не
фiзiёлаг, наогул не вучоны - будаўнiк я. Проста... Вось пра што i гаворка.
Ён змоўк на iмгненне. Святло лiхтароў нейкага паўстанка прабеглася па яго
твары рухам ценяў, нiбыта павялiчыўшы яго, акрэслiўшы змрочнасць выгляду.
- Печань у мяне забалела гадоў у дваццаць. Але ведаеце, як гэта бывае ў
маладосцi: каб мяне - ды анiколi! Шмат хто ў юнацтве жыве з адчуваннем
асабiстага амаль цi не бяссмерця. Гэта значыць абстрактна ўсведамляеш, што i
цябе не прамiне, але гэта настолькi далёка, што нават непраўдападобна. Адным
словам, да доктара я не пайшоў, iнстытут скончыў - i пачало мяне па будоўлях
насiць! Клопату было шмат, ну пабалiць ды перастане, здаровы ж мужык...
Нарэшце дапякло. Так дапякло, што я ўжо быў гатовы малiцца на белы халат. Ну
мясцовая бальнiца, абследаваннi там, лекi, аднак заўважаю я па выразу твараў
маiх анёлаў-выратавальнiкаў, што, вiдаць, дарэмныя мае надзеi на сiлу
маладосцi, а заадно i на ўсемагутнасць медыцыны. Папраўкай i не пахне, хоць i
прафесара аднекуль запрашалi, i ўвесь iншы арсенал запушчаны ў ход. Карацей,
давялося свайго доктара выклiкаць на шчырасць. Душэўны быў чалавек i смелы, з



Назад