81590038     

Уместовский Франтишек - Не Мужыцкi Розум (На Белорусском Языке)



Дзядзька Пранук
(сапр. Францiшак Умястоўскi)
Не мужыцкi розум
I
Служыў я тады за лоўчага ў маёнтках графа Ц-а. Маёнткi былi пекныя, лесу
шмат; у лесе дзiкага звера не раз спаткаць было можна, а цецерукоў i глушцоў
гэтулькi было, што хоць вазамi вязi. Цяпер лясы пацерабiлi крыху; мядзведзi i
ваўкi, спужаўшыся стуку сякер i гоману людзей, паўцякалi ў глыб пушчы i толькi
зiмою, як голад прыцiсне, выходзяць iзноў на лясныя дарогi. Глушцы толькi не
вывелiся.
Тады толькi што прыехаў з Пецярбурга служыць у наш кут нейкi пан Шмiд,
чалавек яшчэ малады. Усё жыцце прагуляўшы ў горадзе, ён саўсiм не знаў вёскi i
бадай першы раз на сваiм вяку ўбачыў мужыка толькi тады, як прыйшлося з iм
мець дзела па службе.
Вось гэты самы Шмiд дазнаўся, што ў нас вельмi шмат глушцоў, дый
захацелася яму хоць раз у жыццi папаляваць на iх. Заехаў з гэтым да мяне. Не
хацеў я везцi яго ў лес, бо шкадаваў рэдкай цяпер птушкi, але нiчога не
зробiш: адмовiцца не было як. "Згiнь, прападзi", - падумаў я i прыказаў
запрэгчы лiнейку, сказаўшы леснiкам, каб чакалi нас у Мядзведзь-лесе, дзе быў
найлепшы ток глушцоў. Да Мядзведзь-лесу трэба было ехаць вярстоў восем з
гакам, - насамперш грэбляю да Нёмана, а там ляснымi дарожкамi ў глыб лесу, дзе
былi пабудаваны будкi для стральцоў.
Ужо пачынала вечарэць, пакуль мы даехалi да Мядзведзь-лесу. Пры стралецкай
будцы гарэў агонь, i двух леснiкоў, чакаючы нас, сушылi мокрыя анучы.
Адпачываць не было часу. Пакуль ноч не абняла зямлi, трэба было iсцi засачваць
глушцоў.
Вярнуўшыся з лесу, прымасцiлiся мы пры агнi i, абагрэўшыся, узялiся за
вячэру.
Весела сядзець i глядзець, як высока, высока падымаюцца чырвоныя языкi
пламянёў, а залатыя iскры, быццам грамада зорак, завiснуць над галавою,
хвiлiну хiстаюцца, быццам не зналi, куды ляцець, - то ўнiз падуць, то iзноў
узляцяць угару, ажно пагаснуць у цямнiцы ночы. А кругом цiха. Толькi вецер
часам прабяжыць па лесе, зашумiць веткамi дзярэў, - i адазвецца лес яму; то
пугач пякельным плачам разальецца па пушчы, - i зноў усё цiха; толькi трашчаць
галавешкi, i закiпеўшая вада булькае ў саганчыку...
Выпiўшы гарэлкi i закусiўшы, мой няпрошаны госць крэхнуў, пагладзiў бруха
i ўздыхнуў.
- Вось, дзякаваць богу, i пад'еў. Трэба спаць iсцi. Юзiк! - клiкнуў ён
леснiка. - Дык, кажаш, глушэц - хiтрая птушка?
- О, панок, хай бог баронiць, якая хiтрая! - адказаў Юзiк. - Iншы раз
скачаш, скачаш да яе, - вось, здаецца, яшчэ крыху i страляць можна, - дык
якраз пачуе згубу сваю. Замоўкне i нi-нi!
- Iш, якая?!
- Але! I паляцiць - уздымецца i паляцiць!
- То, як бачу, не мужыцкi розум яна мае?! - сказаў Шмiд i зарагатаў з
свайго жарту.
- Хто яе знае, хто яе знае, дужа хiтрая птушка! - залапатаў Юзiк, з-пад
iлба паглядаючы на яго.
Я ўбачыў гэты погляд Юзiка. Ну, думаю, задасць госцю! Знаў я добра Юзiка i
ведаў, што не даруе ён гэтага жарту. На тое ж i выйшла.
II
Назаўтра, яшчэ ноч вiсела над лесам i зоркi памiж дзярэў мiргалi залатымi
вачамi, мы былi ўжо на нагах. Пакуль сабралiся, ужо пачынаў бразджаць дзень.
Шмiд з Юзiкам пайшлi ў адну старану, я з Петруком - у другую.
Пан сапеў, як кацёл, бурчаў нешта над носам i лаяўся, патыкаючыся ў
цемнаце аб пнi i вываратнi. Але вось ужо i бор, а далей балотца, парослае
беразняком: там спяць глушцы, пакуль свет дня не разбудзiў iх. Выбраўшы сухое
месца, нашы паляўнiкi затрымалiся, чакаючы рассвету.
- Ну, глядзi, Юзiк, каб без глушца не варочацца, а то сорамна будзе.
- Ды не, паночку, куды ж ён дзенецца? Павiнен быць. А па



Содержание раздела